«Мы пасля 24 лютага 2022 года»

Аб'яднанне аўтараў «ZAiKS» і фонд Цэнтра КАРТА
3 кастрычніка 2022 года
аб'яўляюць адкрыты літаратурны конкурс пад назвай
«Мы пасля 24 лютага 2022 года»

Мэта конкурсу — атрымаць каштоўныя літаратурныя творы, прысвечаныя адной з самых незвычайных грамадскіх падзей, якія адбыліся з палякамі, украінцамі і прадстаўнікамі іншых нацыянальнасцей пасля жорсткага нападу Расіі на Украіну, г. зн. у перыяд з 24 лютага 2022 года па сённяшні дзень. Арганізатары зацікаўленыя ў творах, натхнёных рэальным, новым досведам: выкліканым вайной, сутыкненнем з раней невядомымі людзьмі і сітуацыяй вымушанай узаемнай сустрэчы народаў — польскага, украінскага і, магчыма, іншых.

Вайна на ўсходняй мяжы Польшчы выклікала магутнае ўзрушэнне ва ўсіх сферах грамадскага жыцця народаў Польшчы і Украіны. Мы хочам натхніць на стварэнне літаратурных тэкстаў, якія адлюстроўвалі б крыху іншую карціну гэтых часоў, чым гэта могуць зрабіць рэпартажы і журналісцкія матэрыялы. Мы разлічваем на ўдзел людзей, якія — як ахвяры вайны, або як супрацоўнікі арганізацый ці валанцёры, якія дапамагалі бежанцам, або сведкі такіх падзей — перажылі нешта асаблівае, жадаюць падзяліцца гэтым з іншымі і маюць патрэбу надаць гэтаму мастацкую форму.

Для нас важныя не праслаўленне ці асуджэнне кагосьці, а атрыманне аўтэнтычных сведчанняў; запісы перажыванняў і эмоцый, заключаных у літаратурную форму. Мы шукаем кроплі вады, у якіх адлюструецца вобраз таго, што адбылося і што трэба неадкладна захаваць, інакш яно можа знікнуць назаўжды.

На конкурс могуць быць пададзеныя працы ў выбранай аўтарамі форме (напрыклад, апавяданне, мікрадрама, эпісталярны аповед), аб’ёмам не больш за 20 000 знакаў (не больш за 11 старонак стандартнага машынапісу), на польскай, украінскай, расейскай, беларускай і англійскай мовах.

У конкурсе могуць удзельнічаць толькі арыгінальныя творы, якія раней не публікаваліся і не распаўсюджваліся.

Арганізатары плануюць апублікаваць творы, адзначаныя ўзнагародамі, у друку (па асобна абумоўленых правілах), і распаўсюдзіць іх як мага шырэй (публічныя чытанні, пастаноўкі на сцэне і ў кіно, пераклад на іншыя мовы і г.д.).

Пераможцы атрымаюць грашовыя ўзнагароды: першае месца — 15 000 злотых, два другіх месцы — 10 000 злотых, тры трэціх месцы — па 5 000 злотых і сем узнагарод — па 2 000 злотых. Аднак арганізатары пакідаюць за сабой права па-іншаму размеркаваць прызавы фонд. Работы будзе ацэньваць журы, у склад якога ўвойдуць прадстаўнікі Аб'яднання аўтараў «ZAiKS» і фонду Цэнтра КАРТА, а таксама выбітныя эксперты, якія пішуць на вышэй азначаных мовах.

Заяўкі на ўдзел у конкурсе прымаюцца анлайн да 30 лістапада 2022 года на электронны адрас konkurs@karta.org.pl..

Твор падаецца шляхам электроннай пошты ў выглядзе электроннага ліста. Ён павінен утрымліваць далучаныя файлы ў выглядзе двух асобных сканаў дакументаў у фармаце PDF:
а) першы файл - Твор (тэкст конкурснай працы) разам з назвай і псеўданімам,
б) другі файл - даныя аўтара/аўтараў у адпаведнасці з §3 пункт 3 б) Палажэння.
Работы ў раздрукаваным выглядзе прымаюцца толькі ў абсалютна выключных выпадках.

Абвяшчэнне вынікаў конкурсу запланаванае на 30 студзеня 2023 года.

Падрабязныя правілы ўдзелу ў конкурсе змешчаныя ў Палажэнні, апублікаваным разам з гэтай аб'явай на сайтах ZAiKS (www.zaiks.org.pl) і Фонду Цэнтра KARTA (www.karta.org.pl). Веданне зместу і прыняцце Палажэння з'яўляюцца абавязковай умовай для паспяховага ўдзелу ў конкурсе.

СТАТУТ

Skip to content