Вядзецца праца па стварэнні Усходнееўрапейскай Групы, у якую ўвойдуць людзі, адметныя ведамі і досведам (эксперты), а таксама арганізацыі і юрыдычныя асобы, якія працуюць у сферах, звязаных з дзейнасцю фонду Усходнееўрапейскага Дома.

У адпаведнасці са Статутам фонду (§ 19, пункт 2.), Усходнеўрапейская Група мае дарадчую ролю і па ініцыятыве праўлення, рады фонду або самастойна можа рыхтаваць праекты для дзейнасці фонду, ацэньваць іх рэалізацыю, даваць заключэнні па праектах, якія ажыццяўляюцца фондам, даваць заключэнні аб прэтэндэнтах на прэміі, стыпендыі і гранты і паказваць агульныя кірункі развіцця фонду, а таксама ажыццяўляць іншыя мерапрыемствы па патрабаванні праўлення фонду.

Skip to content