Лічбавая бібліятэка фонду Цэнтра КАРТА

Калекцыя фонду даступная ў інтэрнэце ў Лічбавай бібліятэцы Цэнтра КАРТА. На сённяшні дзень там размешчана больш за 250 тысяч старонак дакументаў. 

Мы публікуем галоўным чынам рэсурсы Усходнееўрапейскага архіва, г.зн. справаздачы, успаміны і дакументы за 1901-1956 гады (у тым ліку пра рэпрэсіі супраць польскіх грамадзян пад савецкай акупацыяй), а таксама Архіў апазіцыі, то бок успаміны апазіцыянераў, другатыражныя выданн, персанальныя, тэматычныя і краязнаўчыя калекцыі 1956-1990 гг.

Значнай калекцыяй стануць беларускамоўныя, рускамоўныя і ўкраінскамоўныя кнігі і часопісы - як выдадзеныя па-за цэнзурай у краінах-суседзях, так і нацыянальнымі дыяспарамі за мяжой. 

 

Skip to content