Wspólne miejsce narodów Europy Wschodniej

У памяшканні па адрасе пл. Канстытуцыі, 6 у Варшаве мы адкрываем ВІТРЫНУ, праз якую вы зможаце ўбачыць, чым павінен быць Усходні дом – месца Усходу Еўропы, які змагаецца за свабоду.

Мяркуецца, што гэта будзе канкрэтнае месца ў Польшчы, але перш за ўсё гэта ідэя, неабходная для рэалізацыі ў бліжэйшыя гады эфектыўнага гістарычнага і сучаснага дыялогу паміж народамі Усходняй Еўропы, якія падзяліла крывавая гісторыя XX стагоддзя. А жудасная рэчаіснасць апошніх гадоў і месяцаў толькі ўзмацніла гэты падзел.

Вайна павінна скончыцца поўнай перамогай Украіны, і тады трэба будзе будаваць Усходнюю Еўропу, свабодную ад любых спакусаў тыраніі; Усходнюю Еўропу, якая паважае дэмакратыю, вяршэнства закону і правы чалавека – кожнага чалавека.

Зварот аб падтрымцы

Aby prowadzić w Witrynie Domu Wschodniego codzienną działalność oraz zagwarantować niezależność tego miejsca potrzebujemy stałego wsparcia finansowego.

Dzięki przekazanym darowiznom będziemy mogli ustanowić archiwum języków wschodnioeuropejskich oraz specjalistyczną bibliotekę i czytelnię zbiorów fizycznych i cyfrowych.

Bardzo liczymy na Wasze wsparcie!

Дыялог

Мы хочам весці сістэмны дыялог - гістарычны і сучасны - паміж раней сканфліктаванымі народамі ўсходняй часткі Еўропы, скіраваны на закрыццё рахункаў мінулага.

Гісторыя

Мы хочам стварыць цэнтр творчай працы, што служыў бы патрэбам людзей і ўстаноў, якія займаюцца гісторыяй і сучаснасцю Усходняй Еўропы.

Супрацоўніцтва

Мы хочам стварыць прастору, адкрытую для многіх нацый, якая аб'яднае нацыянальныя і транснацыянальныя комплексы (бібліятэкі, архівы, выставачныя плошчы).

Ініцыятары праекту

Фонд Усходнееўрапейскага Дома працуе на карысць мірнага ладу паміж народамі Усходняй Еўропы шляхам стварэння ў палацава-паркавым комплексе ў Мордах каля Седльцаў цэнтра гістарычнага дыялогу і дакументавання агульнага мінулага. Ён вядзе сістэмны дыялог - гістарычны і сучасны - паміж раней сканфліктаванымі народамі ўсходняй часткі Еўропы, скіраваны на закрыццё рахункаў мінулага. 

Фонд Цэнтра КАРТА адкрывае, абараняе і распаўсюджвае гісторыю з пункту гледжання асобы. Ён робіць гэта такім чынам, што мінулае становіцца крыніцай паразумення, будуе грамадзянскую супольнасць, падтрымлівае прымірэнне - і такім чынам выпраўляе будучыню. Мы вядзём архіўную, выдавецкую, выставачную і асветніцкую дзейнасць. КАРТА з’яўляецца сябрам Польскай федэрацыі НДА, Польскай кніжнай палаты, міжнароднай сеткі гістарычных конкурсаў EUSTORY і Еўрапейскай платформы «Памяць і сумленне».

Навіны

Skip to content