Усходнееўрапейскі Дом мае стаць канкрэтным месцам у Польшчы, але перш за ўсё гэта ідэя, неабходная для ажыццяўлення ў бліжэйшыя гады эфектыўнага гістарычнага дыялогу паміж народамі Усходняй Еўропы, раз'яднанымі крывавай гісторыяй ХХ стагоддзя. Мэта — стварыць супольную прастору для палякаў, украінцаў, расіян, яўрэяў, беларусаў, літоўцаў, латышоў, эстонцаў, грузінаў, армян і іншых, у якой іх уласная памяць зможа існаваць — і ў той жа час мірна супрацьпастаўляцца ў рамках нявырашанага канфлікту.
Усходнееўрапейскі Дом размесціцца ў палацава-паркавым комплексе ў Мордах каля Седльцаў, пасля паступовай рэвіталізацыі гэтага помніка, але часовая яго сядзіба будзе знаходзіцца таксама ў Варшаве.
Нашчадкі Генрыка Пшэўлоцкага, якія ў 2018 годзе вярнулі сабе сваю даўнюю маёмасць, яшчэ 20 гадоў таму падпісалі дамову аб намерах з кіраўніцтвам цэнтра КАРТА ў Варшаве. У гэтай дамове абвяшчалася аб перадачы маёмасці (былога сямейнага дома) для сацыяльных мэтаў — стварэння ў адроджаным палацы і яго ваколіцах месца для дзейнасці, звязанай з гісторыяй рэгіёну і дыялогу паміж народамі. Увесь аб'ект (палац і флігель пад дахамі — каля 4000 кв.м, парк 10 га) патрабуе грунтоўнай рэвіталізацыі; гэтыя працы ўжо распачынаюцца.
Морды знаходзяцца за 120 кіламетраў на ўсход ад Варшавы, на мяжы з Падляшшам, адносна недалёка ад Вільні, Мінска, Львова і іншых гарадоў, важных для народаў гэтай часткі Еўропы. Задачай Усходнееўрапейскага Дома будзе стварыць міжнароднае кола супрацоўніцтва, што азначае прастору для дыялогу паміж народамі, гістарычныя канфлікты якіх дагэтуль не ўдалося ўрэгуляваць.
Дом у Мордах павінен стаць прыкладам і ўзорам мірнага паразумення, якое прыгадвае траўмы мінулага, каб сумеснымі намаганнямі аслабіць іх разбуральную сілу. Ён павінен даказаць – шляхам сацыяльнай дыпламатыі – што напружанасць у гэтай гісторыі можна нейтралізаваць, што народы (нават тыя, хто найбольш канфліктаваў у мінулым), могуць камунікаваць, маючы спадзеў на сапраўднае прымірэнне. Праз рэгулярныя дэбаты, канферэнцыі, творчыя стыпендыі, публікацыі і г.д. плануецца разглядзець нявырашаныя гістарычныя спрэчкі ва Усходняй Еўропе (у асноўным з мінулага стагоддзя), а таксама распачаць дакументальныя і музейныя працы, якія датычацца адносін паміж суседнімі супольнасцямі рэгіёна, у тым ліку+B7 лёс+B20аў нацыянальных меншасцей.
Усходнееўрапейскі Дом мае падтрымліваць грамадствы Усходняй Еўропы ў іх сучасным суіснаванні, і асабліва ў сумеснай прапрацоўцы мінулага ХХ стагоддзя такім чынам, каб сітуацыйныя інтэрпрэтацыі гісторыі перасталі множыць недавер і варожасць паміж народамі рэгіёну (на «скрываўленых землях»). Дом павінен стаць «экстэрытарыяльнай» прасторай, дзе нацыі, якія дзейнічаюць салідарна, захаваюць суб’ектыўнасць і роўны статус, а нацыянальныя меншасці ў Польшчы знойдуць умовы для захавання памяці на сваёй мове (архівы і бібліятэчныя фонды).
Рэвіталізацыя Усходнееўрапейскага Дома (палаца, флігеля і парка ў палацава-паркавым комплексе ў Мордах) будзе праводзіцца фондам Усходнееўрапейскага Дома і распланаваная на бліжэйшыя гады – такім чынам, каб там можна было паступова распачынаць новыя сферы дзейнасці. Пасля адаптацыі ў мэтавых памяшканнях плануецца аб'яднанне функцый дому творчасці, месца для сустрэч, бібліятэкі/архіва і выставачнай зоны: арганізацыйны цэнтр; нумары для гасцей з рэстаранным абслугоўваннем; універсальная канферэнц-зала; мультымедыйная выстава гісторыі горада Морды і роду Пшэўлоцкіх; Нацыянальныя комплексы - першапачаткова ўкраінскі, беларускі, польскі і расійскі (створаныя як выраз грамадзянскай супольнасці); зала "скрываўленых зямель"; кнігарня.
Zespół pałacowo-parkowy w Mordach przystosowywany będzie do głównych, międzynarodowych celów Domu Wschodniego, jednocześnie jednak posłuży i społeczności lokalnej, i ruchowi turystycznemu. Planowana rewitalizacja ma przywrócić funkcjonalność budynkom i parkowi, obecnie nienadającym się do wykorzystywania. Całość będzie stale otwarta dla mieszkańców miasta i okolic, a zarazem dostępna dla zwiedzających (część muzealna i wystawiennicza). Miasto zyska przestrzeń parkową i spotkaniową (festiwale, pikniki, prezentacje filmowe etc.), zaplecze hotelowe i restauracyjne, których nie posiada; mieszkańcy uzyskają nowe miejsca pracy. Wspólnie innymi podobnymi placówkami regionu, Dom Wschodni tworzyć będzie atrakcyjną sieć obiektów żywej historii.